ЗАЦВЯРДЖАЮ
НамеснікМіністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
_____________А.У.Кадлубай
«07» ліпеня 2022 г.
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
2. Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных, кантрольных і экзаменацыйныхработ, выкананых у пісьмовай форме.
3. Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
4. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.
5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай дзейнасці рэкамендуецца:
праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналагічнай лексікай, звяртаць увагу на сферу ўжывання таго ці іншага тэрміна;
надаваць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнавартаснаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення;
выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту;
выкарыстоўваць прыёмы сэнсавага чытання як сродку фарміравання чытацкай пісьменнасці;
вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамii картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (мэтазгодна выкарыстоўваць цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.);
фармiраваць у вучняў уменні складацьі аналізаваць табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi;
павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы;
рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў з мэтай фарміравання ў вучняў навыкаў акуратнага іх вядзення і афармлення запiсаў;
прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да Метадычных рэкамендацый.
Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх уключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку.