Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ "ЖЫВУ Ў БЕЛАРУСІ І ТЫМ ГАНАРУСЯ"

Дата: 19 мая 2016 в 19:08
Автор: Евсюк М. Г.
657 просмотров

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»

 

1. Агульныя палажэнні

1.1. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэння і паглыблення іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці і моладзь. Узрост удзельнікаў: ад 6 гадоў да 31 года ўключна.

1.5. Конкурс адбываецца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая»;

«Дзівоснае побач»;

«Беларусь у фармаце 3D»;

«Навуковае фота».

1.6. У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях:

з 6 да 11 гадоў уключна;

з 12 да 15 гадоў уключна;

з 16 да 31 года ўключна.

1.7. Журы конкурсу:

ацэньвае работы удзельнікаў конкурсу;

захоўвае  за сабой права размеркавання  колькасці прызавых месцаў ў намінацыях;

вызначае пераможцаў;

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на паседжаннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на паседжанні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на паседжанні членаў журы конкурсу.

 

  1. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работаў

2.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» –– сельскі і гарадскі пейзажы, рэкі і азёры;

«Дзівоснае побач» –– раслінны і жывёльны свет Беларусі;

«Беларусь у фармаце 3D» –– стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі            і культуры Беларусі;

«Навуковае фота»  –– фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў.

2.2. Патрабаванні да афармлення фотаработ:

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму боку. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў              не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя звесткі: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам); узрост; назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы неабходна дасылаць у упакоўцы, якая выключае іх пашкоджанне. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

2.3. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

 

3. Умовы правядзення конкурсу

3.1. Конкурс адбываецца ў 2 этапы:

1 этап – раённы (гарадскі) з 10 мая па 25 жніўня 2016 года;

3.2. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна накіраваць заяўку на удзел да 20 жніўня 2016 года, конкурсныя работы, друкаваную заяўку да 2 верасня 2016 года у аддзел адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.

3.3. Фотаработы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

кампазіцыйная завершанасць;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.4. Апеляцыі на рашэнні аргкамітэта і журы конкурса не прымаюцца і не разглядаюцца.

3.5. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

раённага этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»

 

1. Агульныя палажэнні

1.1. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай фарміравання гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне дзяцей і моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай                  і мастацкай дзейнасці;

садзейнічанне зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, калектывы навучэнцаў ўстаноў адукацыі  Мінскай вобласці.

1.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» (калектыўная) і «Жывая крыніца талентаў роднага краю» (індывідуальная).

1.6. Для правядзення конкурсу фарміруецца састаў журы:

         ацэньвае работы удзельнікаў конкурсу;

         захоўвае за сабой права размеркавання  колькасці прызавых месцаў ў намінацыях;

         вызначае пераможцаў;

         уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на паседжаннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на паседжанні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на паседжанні членаў журы конкурсу.

 

2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работаў

2.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

У намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:

вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);

выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);

святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);

тэхніка і тэхналогія вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых                у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

2.2. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: формат – avi, mpg, або wmv.

2.3. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3. Умовы правядзення конкурсу

3.1. Конкурс адбываецца ў 2 этапы:

1 этап – раённы (гарадскі) з 10 мая па 25 жніўня 2016 года;

3.2. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна накіраваць конкурсныя работы і заяўку на удзел у друкаваным і электронным (на электронным носьбіце) выглядзе да 25 жніўня 2016 года у аддзел адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.

3.3. Работы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

адпаведнасць умовам конкурсу;

даследчый характар работы, навуковасць;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

цэласнасць і завершанасць праэкта;

тэхнічная якасць выканання і афармлення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.