Віншуем Кашуба Варвару, пераможцу фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Дата: 2 июня 2022 в 10:01, Обновлено 2 июня 2022 в 10:07
Автор: Евсюк М. Г.
257 просмотров

31 мая 2022 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. У конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава (старшыня), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Віншуем Варвару Кашуба, навучэнку ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Капыля”, дыплом 2-й ступені (Анатоль Грачанікаў, “Крывавая балада”).

Словы удзячнасці класнаму кіраўніку Пайвінай Н.Л.

Малайцы! Так трымаць!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.